Выслоўяў Саламонавых 28 верш » Выслоўяў Саламонавых 28:13 — параўнанне перакладаў.

Выслоўяў Саламонавых 28 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Выслоўяў Саламонавых 28:13 / Прытч 28:13

Filter: all
Той, хто хавае свае злачынствы, ня будзе мець посьпеху; а хто прызнаецца і пакідае іх, той будзе памілаваны.

Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.

Хто ўтойвае злачынствы свае — не будзе жыць у шчасці; хто прызнаецца і пакіне гэта, даб’ецца міласэрнасці.

Хто хавае выступы свае, ня будзе мець дасьпеху; але хто спавядаецца а пакідае, таму паспагадаюць.

Хто хавае свае злачынствы, ня будзе мець шчасьця, але хто прызнаецца і пакідае іх, той дазнае міласэрдзьдзя.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter