Ісаі 11 верш » Ісаі 11:11 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 11 верш 11

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 11:11 / Іс 11:11

Filter: all
І станецца ў той дзень: Гасподзь зноў узьнясе руку Сваю, каб вярнуць Сабе рэшту народу Свайго, які застанецца ў Асура, і ў Егіпце, і ў Патросе, і ў Хусе, і ў Эламе, і ў Сэнаары, і ў Эмаце, і на выспах у моры.

І станецца ў той дзень, што ГОСПАД зноў другі раз [выцягне] руку сваю, каб выкупіць рэшту народу Свайго, якая застанецца ў Асірыі і Эгіпце, у Патросе і Кушы, у Эляме і Шынэары, у Хамаце і на астравах марскіх.

І будзе ў той дзень: ізноў выцягне Госпад руку Сваю, каб завалодаць рэштаю народа Свайго, якая застанецца з Асірыі і Егіпта, з Патроса і Куша, з Элама і з Сэнаара, з Эмата ды з астравоў на моры.

І станецца таго дня: Спадар другі раз падыйме руку Сваю, каб прыдбаць Сабе астачу люду Свайго, што застаўся ад Асыры а ад Ягіпту а ад Пафросу а ад Ефіопы а ад Еламу а ад Шынару а ад Гамафу а ад абтокаў морскіх;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter