Ісаі 26 верш » Ісаі 26:19 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 26 верш 19

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 26:19 / Іс 26:19

Filter: all
Ажывуць мерцьвякі Твае, паўстануць мёртвыя целы! Паўстаньце і ўзрадуйцеся, кінутыя ў пыл: бо раса Твая — сьветлая раса, і зямля выкіне мерцьвякоў.

Ажывуць памёршыя Твае, і пазабіваныя ўваскрэснуць. Абудзіцеся і сьпявайце, вы, што ляжыце ў парахне, бо раса Твая — раса сьвятла, і зямля аддасьць памёршых сваіх.

Ажывуць Твае памерлыя, забітыя мае ўваскрэснуць. Абудзіцеся і спявайце хвалебна вы, якія жывяце ў парахне, бо раса святла — раса Твая, і зямля выдасць на святло пахаваных сваіх.

Нябожчыкі Твае ажывуць, мертвае цела мае ўстане. Прачхніцеся й пяіце, лежачыя ў пыле; бо раса Твая, як раса зёлак, і зямля выкіне сьмяротныя сьцені.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter