Ісаі 26 верш » Ісаі 26:21 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 26 верш 21

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 26:21 / Іс 26:21

Filter: all
бо вось, Гасподзь выходзіць з жытлішча Свайго пакараць насельнікаў зямлі за іх беззаконьне, і зямля адкрые пралітую на ёй кроў, і ўжо не схавае забітых сваіх.

Бо вось, ГОСПАД выходзіць з месца Свайго, каб наведаць беззаконьне жыхароў зямлі, [кожнага] з іх. І зямля адкрые кроў, [пралітую] на ёй, і не схавае больш забітых сваіх.

Бо, вось жа, Госпад выйдзе са Свайго месца, каб караць разбэшчанасць жыхара зямлі супраць Яго. Тады зямля выявіць кроў сваю і не схавае больш забітых сваіх».

Бо вось, СПАДАР выходзе зь месца Свайго, пакараць жыхараў зямлі за бяспраўе іхнае; зямля таксама адкрые кроў сваю і ўжо не закрые забітых сваіх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter