Ісаі 40 верш » Ісаі 40:2 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 40 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 40:2 / Іс 40:2

Filter: all
кажэце да сэрца Ерусаліма і абвяшчайце яму, што споўніўся час змаганьня ягонага, што за няпраўды яго дадзена дараваньне, бо ён ад рукі Гасподняй атрымаў удвая за ўсе грахі свае.

Прамаўляйце да сэрца Ерусаліму і клічце да яго, што скончылася ліхая доля ягоная, што прабачанае беззаконьне ягонае, бо ён атрымаў з рукі ГОСПАДА падвойную [кару] за ўсе грахі свае.

Прамаўляйце да сэрца Ерузаліма і крычыце да яго, бо скончылася ліхота яго, адпакутавана правіннасць яго; атрымала з рукі Госпада падвоеную кару за ўсе грахі свае».

Кажыце да сэрца Ерузаліму й агалашайце яму, што час ходаньня ягонага скончыўся, што ё зычэньне дараваць бяспраўе ягонае; бо адзяржаў ён ад рукі СПАДАРОВАЕ ўдвая за ўсі грахі свае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter