Ісаі 44 верш » Ісаі 44:15 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 44 верш 15

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 44:15 / Іс 44:15

Filter: all
І гэта служыць чалавеку палівам, і частку гэтага ўжывае ён на тое, каб яму было цёпла, і разводзіць агонь, і пячэ хлеб. І з таго ж самага робіць бога, і пакланяецца яму, робіць ідала і падае перад ім.

І будзе [гэта] для чалавека на саграваньне, і ён бярэ [частку] з іх, і грэецца, і распаліць [агонь], і пячэ хлеб. А з рэшты робіць бога і пакланяецца [яму], робіць ідала і кленчыць перад ім.

Усё гэта пайшло чалавеку на паліва; бярэ яго, каб сагрэцца, і запальвае, і пячэ хлеб. А з таго, што засталося, ён робіць бога, перад якім падае на твар; робіць статую і схіляецца перад ёю.

І будзе чалавеку на паліва, бо возьме зь іх і грэецца, таксама ён пале й пячэць хлеб; ён робе таксама бога й кланяецца, робе выразанага й падае перад ім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter