Ісаі 46 верш » Ісаі 46:7 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 46 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 46:7 / Іс 46:7

Filter: all
падымаюць яго на плечы, нясуць яго і ставяць яго на сваё месца; ён стаіць, зь месца свайго не кранецца; крычаць яму — ён не адказвае, не ратуе ад бяды.

падымаюць яго на плечы і носяць, і стаўляюць яго на месцы ягоным; і ён стаіць, і з месца свайго ня рухаецца, а калі хто кліча яго, не адказвае і ад бяды не ратуе.

Падымаюць яго на плечы і носяць, потым ставяць на сваім месцы; і будзе стаяць, і з месца свайго не зрушыцца, але, калі хто прызывае яго, не адказвае, ды ад бяды яго не збавіць яго.

Носяць яго на плячох, цягаюць яго й становяць яго на сваім месцу; і ён стаіць, із свайго месца ня кратаецца; нават крычаць яму, але ён не адказуе і яго зь бяды не вывальняе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter