Ісаі 51 верш » Ісаі 51:9 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 51 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 51:9 / Іс 51:9

Filter: all
Паўстань, паўстань, апраніся ў моц, сіла Гасподняя! Паўстань, як у дні старадаўнія, у роды старажытныя! Ці ж ня ты зваліла Раава, пабіла кракадзіла?

Абудзіся, абудзіся! Апраніся ў магутнасьць, рамяно ГОСПАДА! Прабудзіся, як у дні старадаўнія, як у пакаленьнях [мінулых] вякоў. Ці ж ня Ты — Той, Які пасек Рагава, прабіў цмока?

Прабудзіся, прабудзіся! Адзенься ў магутнасць, рука Госпада! Прабудзіся, як у мінулыя дні, у пакаленнях вякоў. Ці ж не ты паразіла Рагаба, пакалечыла дракона?

Прачхніся, прачхніся, апраніся сілаю, цаўё СПАДАРОВА; прачхніся, як у старавечныя часы, за пакаленьняў вякоў. Ці ня ты тое, што расьцяло Рагаў, раніла смока?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter