Ісаі 63 верш » Ісаі 63:9 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 63 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 63:9 / Іс 63:9

Filter: all
У любым смутку іхнім Ён не пакідаў іх, і анёл аблічча Ягонага ратаваў іх; зь любові Сваёй і добрасардэчнасьці Сваёй Ён адкупіў іх, узяў і насіў іх усе дні старадаўнія.

У кожным уціску іхнім цесна [было] і Яму, і анёл аблічча Ягонага выбаўляў іх. У любові Сваёй і ў ласкавасьці Сваёй Ён Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні старадаўнія.

У кожнай іх бядзе не нейкі пасланец, ані анёл, але Сам Ён іх выбавіў. У любові Сваёй і ў ласкавасці Сваёй Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні спрадвечныя.

У вусіх гаротах іхных і Ён гараваў, і Ангіл віду Ягонага спасаў іх, зь любосьці а жаласьлівасьці адкупіў іх; падыймаў іх і насіў іх усі дні веку.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter