Ісаі 66 верш » Ісаі 66:8 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 66 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 66:8 / Іс 66:8

Filter: all
Хто чуў такое? хто бачыў падобнае на гэта? ці ўзьнікла краіна ў адзін дзень? ці нараджаўся народ за адзін раз, як Сіён, ледзь толькі пачаўшы родамі мучыцца — нарадзіў сыноў сваіх.

Хто калі чуў пра такое? Хто бачыў падобнае? Ці нараджаецца зямля ў адзін дзень? Ці нараджаецца народ адным разам? Бо Сыён ледзь адчуў боль радзінаў і ўжо нарадзіў сыноў сваіх!

Хто калі чуў такія рэчы? Ды хто бачыў штосьці падобнае? Ці ж родзіцца зямля ў адзін дзень, ці ж народ родзіцца імгненна? Бо Сіён толькі пачаў пакутаваць родамі, ужо нарадзіў сваіх сыноў.

Хто чуваў гэта? хто бачыў падобнае да гэтага? ці родзе зямля за адзін дзень? ці радзіўся народ адразу; бо як пачала трудніцца, так і радзіла сваіх сыноў маці Сыёну.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter