Ісаі 8 верш » Ісаі 8:7 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 8 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 8:7 / Іс 8:7

Filter: all
навядзе на яго Гасподзь воды бурлівыя і вялікія — цара Асірыйскага з усёю славаю ягонай; і падымецца яна ва ўсіх пратоках сваіх і выйдзе з усіх берагоў сваіх;

таму вось, Госпад узьніме на іх воды ракі, магутныя і шматлікія — валадара Асірыйскага і ўсю славу ягоную, і ўзьнімецца [рака] па-над усе рэчышчы свае, і выльецца з усіх берагоў сваіх;

таму вось: Госпад навядзе на іх магутныя і шматлікія воды ракі — цара асірыйцаў і ўсю яго славу; і разальецца на ўсе рэчышчы свае, і выльецца з усіх берагоў сваіх,

Дык вось, затым Спадар навядзець на іх дужыя а вялікія воды Ракі, караля Асырскага і ўсю славу ягоную; і падыймецца яна на ўсі яго цур’і, і пойдзе на ўсі берагі яго;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter