Ераміі 12 верш » Ераміі 12:4 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 12 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 12:4 / Іер 12:4

Filter: all
Ці доўга будзе жаліцца зямля, і трава на ўсіх палях — сохнуць? быдла і птушкі гінуць за бязбожнасьць жыхароў яе; бо яны кажуць: Ён ня ўбачыць, што з намі будзе.

Як доўга будзе ў жалобе зямля, і трава на ўсякім полі будзе сохнуць? З-за ліхоты жыхароў ейных пагінулі быдла і птушкі, бо яны казалі: “[Бог] ня бачыць канца [шляхоў] нашых”.

Дакуль жа будзе смуткаваць зямля і трава ў кожнай мясцовасці будзе высыхаць дзеля злачыннасці жыхароў яе? Пагінулі звяры і птушкі, бо [тыя] казалі: «Бог не ўбачыць, што з намі будзе».

Пакуль будзе зямля ў жалобе, і трава на ўсіх палёх сохці за нягоднасьць тых, што жывуць на ёй? зьвяры зьнішчаны і птушкі, бо яны казалі: «Ён ня бача нашага апошняга канца».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter