Ераміі 15 верш » Ераміі 15:18 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 15 верш 18

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 15:18 / Іер 15:18

Filter: all
За што такая напорыстая хвароба мая, і рана мая такая незагойная, што адхіляе лекаваньне? Няўжо ты будзеш мне як бы падманліваю крыніцаю, нявернаю вадою?

Чаму боль мой безупынны, а рана мая невылечная, ня хоча загаіцца? Няўжо Ты станешся для мяне як воды падманлівыя, [крыніца] няпэўная?

Чаму боль мой стаўся бязмежным, а рана мая безнадзейная, адмаўляецца лячыцца? Стаўся Ты мне як ручай падманны, як воды ненадзейныя».

Чаму боль мой кажначасны, і рана мая невылячальная, не паддаецца гаеньню? Ці Ты будзеш імне як зводны цурэй, як воды няпэўныя?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter