Ераміі 15 верш » Ераміі 15:19 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 15 верш 19

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 15:19 / Іер 15:19

Filter: all
На гэта так сказаў мне Гасподзь: калі ты навернешся, дык Я адраджу цябе, і будзеш стаяць перад абліччам Маім; і калі выдабудзеш каштоўнае зь нікчэмнага, дык будзеш як вусны Мае. Яны самі будуць зьвяртацца да цябе, а ты ня будзеш зьвяртацца да іх.

Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД: «Калі ты навернешся, Я вярну цябе, і ты станеш перад абліччам Маім. І калі ты здабудзеш каштоўнае з нікчэмнага, ты будзеш як вусны Мае. Яны самі зьвернуцца да цябе, а ты ня будзеш зьвяртацца да іх.

Таму вось што кажа Госпад: «Калі ты навернешся, Я навярну цябе, і ты станеш перад абліччам Маім; а калі аддзеліш каштоўнае ад нікчэмнага, будзеш, як вусны Мае. Тады яны самі звернуцца да цябе, а ты не будзеш звяртацца да іх.

На гэта адказаў СПАДАР: «Калі ты навернешся, тады Я ізноў прывярну цябе, ты будзеш стаяць перад Імною; і калі ты вылучыш дарагое зь бескарысьця, ты будзеш як Мае вусны; яны зьвернуцца да цябе, але ня ты зьвернешся да іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter