Ераміі 22 верш » Ераміі 22:30 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 22 верш 30

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 22:30 / Іер 22:30

Filter: all
Так кажа Гасподзь: запішэце чалавека гэтага пазбаўленым дзяцей, чалавекам злашчасным у дні свае, бо ніхто ўжо з племя ягонага ня будзе сядзець на троне Давідавым і валадарыць у Юдэі.

Гэта кажа ГОСПАД: “Запішыце чалавека гэтага як мужчыну, пазбаўленага патомства, якому няма шчасьця ў днях ягоных, бо ня будзе мець шчасьця ніхто з насеньня ягонага, каб сядзець на пасадзе Давіда і панаваць у Юдзе”».

Гэта кажа Госпад: «Запішыце гэтага чалавека як пазбаўленага патомства, як чалавека, які не будзе шчаслівым у дні жыцця свайго, бо ніхто з яго нашчадкаў не будзе сядзець на пасадзе Давідавым і не будзе больш мець улады ў Юдэі».

Гэтак кажа СПАДАР: "Запішыце чалавека гэтага бязьдзетным, чалавекам, катораму не пашчасьце за дзён сваіх; бо наперад нікому з насеньня ягонага не пашчасьце сядзець на пасадзе Давідавым ды яшчэ радзіць Юдэю"».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter