Ераміі 23 верш » Ераміі 23:14 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 23 верш 14

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 23:14 / Іер 23:14

Filter: all
Але ў прароках Ерусаліма бачу жахлівае: яны распусьнічаюць і ходзяць у фальшы, падтрымліваюць рукі ліхадзеяў, каб ніхто не наварочваўся ад сваёй бязбожнасьці; усе яны перад Мною — як Садома, і жыхары яго — як Гамора.

І ў прарокаў Ерусаліму Я бачыў брыдоту, чужалоства і хаджэньне ў хлусьні, яны ўмацоўваюць рукі злачынцаў, каб ніхто не навярнуўся ад ліхоты сваёй. Сталіся яны ўсе для Мяне, як Садом, і жыхары ягоныя, як Гамора.

Ды сярод прарокаў Ерузаліма Я бачыў агідныя рэчы: чужаложніцтва ўчыняюць, жывуць у падмане ды падтрымліваюць ліхадзеяў, і ніхто не навяртаецца ад ліхоты сваёй: сталіся яны ўсе Мне як Садом ды жыхары яго, як Гамора.

І ў прарокаў ерузалімскіх Я бачу жахлівае: дзеючы чужалоства, ходзяць у мане і паддзержуюць рукі ліхадзеяў, каб ніхто зь іх не адварачаўся ад свае нягоднасьці; усі яны сталіся Імне — як Содома, і жыхары яго — як Ґомора.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter