Ераміі 23 верш » Ераміі 23:32 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 23 верш 32

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 23:32 / Іер 23:32

Filter: all
Вось, Я на прарокаў фальшывых сноў, кажа Гасподзь, якія расказваюць іх і ўводзяць народ Мой у аблуду сваімі падманамі і ашуканствам, тым часам як Я не пасылаў іх і не загадваў ім, і яны ніякай карысьці ня прыносяць народу гэтаму, кажа Гасподзь.

Вось, Я — супраць прарокаў са снамі фальшывымі, кажа ГОСПАД, яны распавядаюць іх і падманваюць народ Мой хлусьнёй сваёй і махлярствам сваім. Я не пасылаў іх і не загадваў ім; і няма ад іх карысьці для народу гэтага, кажа ГОСПАД.

Вось, Я — супраць прарокаў, якія прарочаць фальшывыя сны, — кажа Госпад, — яны расказваюць іх і падманваюць народ Мой сваёй няпраўдаю і крывадушнымі абяцаннямі, хаця Я не пасылаў іх і не даручаў ім нічога; няма ад іх аніякай карысці для гэтага народа, — кажа Госпад. —

Вось, Я на тых, што праракаюць манлівыя сьненьні, — агалашае СПАДАР, — і што азнаймляюць іх, і зводзяць люд Мой маною сваёю і неразважным хваленьням; Я адылі, не пасылаў ані расказаў ім; затым яны ані ня будуць карысныя люду гэтаму, — кажа СПАДАР. —

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter