Ераміі 8 верш » Ераміі 8:14 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 8 верш 14

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 8:14 / Іер 8:14

Filter: all
«Чаго мы сядзім? зьбірайцеся, пойдзем ва ўмацаваныя гарады, і там загінем: бо Гасподзь Бог наш назначыў нас на пагібель і дае нам піць ваду з жоўцю за тое, што мы грашылі перад Госпадам».

“Чаму ж мы сядзім? Зьбірайцеся і пойдзем у гарады ўмацаваныя, і там загінем, бо ГОСПАД, Бог наш, аддаў нас на загубу, і поіць нас вадой атрутнай, бо мы саграшылі супраць ГОСПАДА.

«Чаму ж мы сядзім? Збірайцеся і пойдзем у гарады ўмацаваныя, каб там загінуць, бо Госпад, Бог наш, аддаў нас на загубу, і на піццё даў нам атручаную ваду, бо зграшылі мы перад Госпадам.

Чаго мы сядзім тут? зьбірайцеся, пойдзем да абаронных местаў і там змоўкнем; бо СПАДАР, Бог наш, прызначыў нас на маўчэньне і даў вам піць атрутнае вады, бо мы ізграшылі супроці СПАДАРА.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter