Езэкііля 1 верш » Езэкііля 1:24 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 1 верш 24

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 1:24 / Ез 1:24

Filter: all
І калі яны ішлі, я чуў шум крылаў іх, як бы шум многіх водаў, як бы голас Усемагутнага, моцны шум, як бы шум у вайсковым стане; калі яны спыняліся, — апускалі крылы свае.

Калі яны ішлі, чуўся шум крылаў іхніх, як шум мноства водаў, як голас Усемагутнага, голас гоману, як гармідар табару [вайсковага]; а калі яны спыняліся, крылы мелі апушчаныя.

І калі яны ішлі, чуў я шум крылаў, як шум многіх водаў, як голас Усемагутнага: калі яны ішлі, быў водгук аглушальны, як шум лагера ваеннага; і калі яны спыняліся, крылы мелі апушчаныя.

І як яны йшлі, чуў шум крылаў іхных, як шум вялікіх водаў, як голас Усемагучага, гом сумятні, гоман табару; як яны адзержаваліся — апушчалі крылы свае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter