Езэкііля 12 верш » Езэкііля 12:7 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 12 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 12:7 / Ез 12:7

Filter: all
І зрабіў я, як было мне загадана; рэчы мае, як рэчы, патрэбныя пры перасяленьні, вынес удзень, а ўвечары праламаў сабе рукою дзірку ў сьцяне, упоцемках вынес ношку і падняў на плечы на вачах у іх.

І я зрабіў так, як мне было загадана. Рэчы мае я вынес удзень як рэчы выгнанца. А ўвечары зрабіў сабе рукамі дзіру ў муры, выйшаў у прыцемках і на вачах іхніх усклаў [рэчы] на плечы.

І я зрабіў так, як мне загадаў Госпад: свае клункі вынес удзень, як клункі перасяленца, вечарам зрабіў сабе рукою дзірку ў муры; і выйшаў у прыцемках, на іх вачах несучы клункі на плячах.

І я зрабіў так, як імне было расказана: вынес свадзь сваю ўдзень, як снадзь палону, а ўвечары прабіў сьцяну рукою сваёю, і вынес сутанкам, і нёс на плячу на ачох у іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter