Езэкііля 23 верш » Езэкііля 23:29 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 23 верш 29

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 23:29 / Ез 23:29

Filter: all
І ўчыняць з сабою жорстка, і возьмуць у цябе ўсё, нажытае працаю, і пакінуць цябе голую і ненакрытую, і адкрытая будзе сараматная галізна твая і распуста твая і блудадзейства тваё.

І яны будуць абыходзіцца з табою з нянавісьцю, забяруць усе набыткі твае і пакінуць цябе голай і неакрытай, і выявіцца голасьць юрлівасьці тваёй, распуснасьць твая і чужалоства тваё.

і з нянавісцю будуць яны абыходзіцца з табою, і забяруць усе плады працы тваёй, і пакінуць цябе голай і поўнай сораму, і выявіцца сорам распусты тваёй, злачынства і твая распуснасць.

І абыйдуцца з табою ненавідна, і адбяруць усі працы твае, і пакінуць цябе непакрытаю а голаю, і голасьць бязулства твайго будзе адкрыта, і распуста твая а бязулства твае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter