Езэкііля 28 верш » Езэкііля 28:13 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 28 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 28:13 / Ез 28:13

Filter: all
Ты быў у Эдэме, у садзе Божым; твая вопратка была ўпрыгожана рознымі каштоўнымі камянямі; рубін, тапаз і алмаз, хрызаліт, анікс, ясьпіс, сапфір, карбункул і смарагд і золата, усё па-майстэрску пасаджанае ў цябе ў гнязьдзечках і нанізанае на цябе, прыгатавана было ў дзень твайго стварэньня.

Ты быў у Эдэме, у садзе Божым, усялякія камяні дарагія пакрывалі цябе: рубін, тапаз, ясьпіс, таршыш, онікс, бэрыль, шафір, гранат, шмарагд і золата, былі зробленыя бубны твае, і дуды твае былі падрыхтаваныя для цябе ў дзень стварэньня твайго.

ты жыў у раскошы раю Божага, пакрывалі цябе ўсякія каштоўныя камяні; сардый, тапаз і яшма, хрызаліт і онікс, і берыл, і сапфір, і карбункул, і смарагд, і золата чаканнага гатунку былі ў цябе; у дзень нараджэння твайго былі яны прыгатаваны.

Ты быў у Едэне, у садзе Божым; усялякім дарагім каменьням ты быў прыбраўшыся: рубінам, топазам а дыямэнтам, тарсысам, оніксам а ясьпісам, шафірам, гранатам, хрызолітам а золатам. Работа асадкаў тваіх у цябе зроблена ў дзень стварэньня твайго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter