Езэкііля 31 верш » Езэкііля 31:15 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 31 верш 15

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 31:15 / Ез 31:15

Filter: all
Так кажа Гасподзь Бог у той дзень, калі ён сышоў у магілу, Я ўчыніў бедаваньне па ім, загаварыў дзеля яго бездань і спыніў рэкі яе, і затрымаў вялікія воды і запамрочыў па ім Ліван, і ўсе дрэвы польныя былі ў маркоце па ім.

Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “У дзень, калі ён зыйшоў у адхлань, Я ўчыніў жалобу, зачыніў над ім бездань, затрымаў рэкі ягоныя і спыніў воды вялікія; дзеля яго Я зацемніў Лібан, і ўсе дрэвы палявыя сохлі дзеля яго.

Гэта кажа Госпад Бог: “У дзень, у які ён сышоў да памерлых, учыніў Я стагнанне, зачыніў над ім бездань, і стрымаў рэкі яго, і затрымаў воды вялікія; дзеля яго Я засмуціў Лібан ды ўсе палявыя дрэвы былі ўстрывожаны.

Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Таго дня, калі ён зышоў да гробу, Я прычыніў жалобу па ім, зачыніў з прычыны яго бяздоньне, задзяржаў цуркі ягоныя, і вялікія воды былі запынены, і прычыніў, што зацьмеў па ім Лібан, і ўсі дзервы палявыя замлелі з прычыны яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter