Езэкііля 33 верш » Езэкііля 33:9 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 33 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 33:9 / Ез 33:9

Filter: all
Калі ж ты асьцерагаў пахібніка ад шляху ягонага, каб ён адвярнуўся ад яго, але ён ад шляху свайго не адвярнуўся, дык ён памірае за грэх свой, а ты выратаваў душу тваю.

А калі ты папярэджваў бязбожніка пра шлях ягоны, каб ён зыйшоў з яго, але ён не зыйшоў са шляху свайго, ён памрэ за беззаконьне сваё, але ты захаваў душу тваю.

Калі, аднак, перасцеражэш ты бязбожніка, каб адступіў ад сваіх дарог, і ён не адвернецца ад сваёй дарогі, ён сам памрэ ў злачыннасці сваёй, але ты вызваліў душу сваю.

Калі ты, адылі, перасьцерагаў нягодніка ад дарогі ягонае, каб адвярнуўся ад яе; калі ён не адвярнуўся ад дарогі свае, ён у бяспраўю сваім памрэць, але ты спас душу сваю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter