Езэкііля 38 верш » Езэкііля 38:12 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 38 верш 12

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 38:12 / Ез 38:12

Filter: all
каб учыніць рабунак і набраць здабычы, накласьці руку на зноў заселеныя руіны і на народ, сабраны з народаў, які вядзе гаспадарку і гандаль, які жыве на вяршыні зямлі.

каб рабаваць рабаваньнем і браць здабычу, каб руку сваю зьвярнуць супраць руінаў, якія [зноў] абжытыя, і супраць народу, які сабраны спасярод народаў, які набывае статкі і маёмасьць, і жыве ў сярэдзіне зямлі".

каб рабаваць і браць здабычу, каб руку сваю пакласці на руіны, зноў абжытыя, а таксама на народ, які сабраўся з паганаў, які набыў жывёлу і маёмасць і жыве ў сярэдзіне зямлі.

Каб паглабаць глабань і здабыць здабытак, налажыць руку на заселеныя пусташы й на люд, зьберты з народаў, што прыдбаў статак а маемасьць, каторы жывець па сярэдзіне зямлі".

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter