Езэкііля 47 верш » Езэкііля 47:10 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 47 верш 10

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 47:10 / Ез 47:10

Filter: all
І будуць стаяць каля яго рыбаловы ад Эн-Гадзі да Эглайма, будуць закідваць сеткі. Рыба будзе ў сваім выглядзе і, як у вялікім моры, рыбы будзе даволі многа.

І станецца, што будуць над ім стаяць рыбакі, ад Эн-Геды аж да Эн-Эгляіму, і будзе гэта месца на стаўленьне сетак, і будуць там рыбы паводле гатунку свайго, як рыбы з Мора Вялікага, [будзе іх] вельмі шмат.

І будуць над імі стаяць рыбакі, пачынаючы ад Эн-Гадзі аж да Эн-Галіма, будзе гэта месца на прасушванне сетак; будуць там шматлікія віды рыбы, роўныя рыбам з Вялікага мора, у незлічонай колькасці.

І станецца, што рыбакі будуць стаяць ля яго ад Ен-Ґеды аж да Ен-Еґлаіму, будуць закідаць сеці; рыба ў іх будзе такога ж роду, як рыба ў вялікім мору, надзвычайна шмат.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter