Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Езэкіеля 47 Езэкіеля 47 разьдзел

1 І зьвярнуў ён мяне назад да дзьвярэй дому, і вось, вада цякла з пад правага боку дому на паўднявую старану аброчніка.
2 І вывеў мяне пераз паўночную браму, і абвёў мяне навоннаю дарогаю да навоннае брамы, дарогаю, што вядзець на ўсход, і гля, вада выцякае па правай старане.
3 І як гэны муж, што меў шнюр у руццэ сваёй, прышоў на ўсход, ён адмераў тысяча локцяў і правёў мяне пераз ваду; вады было па шчыкалатку.
4 Ізноў адмераў тысяча і правёў мяне па вадзе; вады было па калені. Ізноў адмераў тысяча і правёў мяне; вады было па пояс.
5 Потым адмераў тысяча, і быў цурэй, пераз каторы я ня мог перайсьці, бо вада была падняўшыся, вада, каторую надабе было пераплысьці, цурэй нельга было перайсьці.
6 І сказаў імне: «Ці бачыў ты сыну, людзкі?» Тады павёў мяне і зьвярнуў мяне да берагу цур’я.
7 Як я зьвярнуўся, гля, на беразе цур’я вельма шмат дзерваў абапал.
8 І сказаў ён імне: «Гэтая вада цячэць да ўсходняга краю, і цячэць далоў на раўніну, і ўцякае ў мора, і як уцячэць у мора, вада ўздаровіцца.
9 І станецца, што куды пацякуць цур’і, там кажная жывёла, што кратаецца, ажывець; і там будзе вялікая множасьць рыбы, бо вада прыцячэць туды, бо яна будзе ўздароўленая; і кажная жывёла будзе жыць там, куды прыцячэць цурэй.
10 І станецца, што рыбакі будуць стаяць ля яго ад Ен-Ґеды аж да Ен-Еґлаіму, будуць закідаць сеці; рыба ў іх будзе такога ж роду, як рыба ў вялікім мору, надзвычайна шмат.
11 Але балоты яго а лужы яго не ўздаровяцца, яны будуць прызначаны да солі.
12 І ля цур’я па берагох яго абапал будзе расьці ўсялякае дзерва да еміны, каторага лісьцё ня будзе вянуць, і ня высіляцца плады яго; яно будзе даваць новыя плады подле месяцаў сваіх, бо воды яго выцякаюць ізь сьвятыні; і плады яго будуць на ежу, і ліст яго на лек».
13 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Гэта граніца, у каторай вам спадзець зямля подле двананцацёх плямён Ізраелявых; Язэпу дзьве дзелі.
14 Яна будзе падзелена па роўнай часьці, бо Я падняў руку сваю даць яе айцом вашым, і зямля спадзець вам на спадак.
15 І гэтта граніца зямлі: ад вялікага мора ў кірунку на поўнач дарогаю Гэтлёну, як ісьці да Цэдад,
16 Пераз Гамаф, Берот, Сэфраім, што меж граніцаю Дамашку і граніцаю Гамафу, аж да сярэдняга Гацару, што ля ўзьбярэжжа Гаўрану.
17 І будзе граніцаю ад мора Гацар-Енон, граніца Дамашку і на поўнач граніца Гамафу; гэта паўночная старана.
18 І ўсходнюю старану адмерайце ад Гаўрану а ад Дамашку а ад Ґілеаду а ад зямлі Ізраельскае Ёрданом, ад граніцы аж да ўсходняга мора; і гэта ўсходняя старана.
19 І паўднявая старана на паўдні цягнецца ад Тамары аж да водаў звады ў Кадэшу, цур’ём да вялікага мора; і гэта паўднявая старана, на паўдні.
20 І заходняю стараною будзе вялікае мора ад граніцы аж да насупроці ўходу да Гамаф; гэта заходняя старана.
21 Дык падзеліце зямлю сабе подле плямён Ізраелявых.
22 І станецца, што падзеліце яе жэрабям на спадак сабе й чужаземцам, што перабываюць меж вас, каторыя нарадзілі дзеці меж вас, і яны маюць быць вам як народжаныя ў краю меж сыноў Ізраелявых, яны будуць мець спадак із вамі меж плямён Ізраелявых.
23 І станецца, што ў якім пляменю чужаземец перабывае, там дасьце яму спадак, — агалашае Спадар СПАДАР.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Езэкіеля, 47 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.