Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Езэкіеля 26 Езэкіеля 26 разьдзел

1 І сталася адзінанцатага году, першага дня месяца: было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
2 «Сыну людзкі! за тое, што кажа Тыр празь Ерузалім: "Ага! ён, брамы людаў, патрышчаны; нахінены да мяне; я папоўнюся, ён спустошаны; —
3 За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: — гля, Я на цябе, Тыру, і ўзьвяду на цябе шмат народаў, як мора падыймае хвалі свае.
4 І яны абураць сьцены Тыру й разбураць вежы яго; Я таксама заскрабу пыл ягоны зь яго й зраблю яго голаю скалаю.
5 Будзе расьцягненьне сецяў сярод мора, бо Я казаў, — агалашае Спадар СПАДАР, — і ён стане здабыткам народам.
6 І дачкі ягоныя, што на полю, будуць забіты мячом; і даведаюцца, што Я — СПАДАР"».
7 Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Гля! Я прывяду з поўначы на Тыр Невухаднецара, караля Бабілёнскага, караля каралёў, з коньмі а зь цялежкамі а з коньнікамі, і груд і шмат люду.
8 Ён заб’ець мячом дачкі твае ў полю і збудуе ўмацаваньні супроці цябе, і насыпе наспы супроці цябе, і выставе шчыт супроці цябе;
9 І тараны пастанове супроці сьценаў тваіх, і сякірамі сваімі абура вежы твае.
10 Ад множасьці коні ягоных пыл іх пакрые цябе; ад грукату коньнікаў а колаў а цялежак затрасуцца сьцены твае, як увыйдзе ў места пераз пралом.
11 Капытамі коні сваіх ён стопча ўсі вуліцы твае, заб’ець люд твой мячом і моцныя стаўпы твае выверне далоў.
12 І паглабаюць багацьці твае, і абернуць у здабытак тавары твае, і абураць сьцены твае, і разломяць любовыя дамы твае, і камяні твае і дзерва твае, і пыл кінуць у ваду.
13 І спыню гук песьняў тваіх, граньня гарпаў тваіх ужо ня будзе чуваць.
14 І зраблю цябе, як голую скалу, і будзеш на расьцягненьне сецяў, ня будзеш ізноў будаваны; бо Я, СПАДАР, казаў», — кажа Спадар СПАДАР.
15 Гэтак кажа Спадар СПАДАР Тыру: «Ці ад грукату ўпаду твайго, калі раненыя будуць уздыхаць, калі зьдзеецца забіцьцё сярод цябе, не здрыгануцца абтокі?
16 І зыйдуць із пасадаў сваіх усі князі морскія і зьдзенуць уборы свае, і ськінуць вышываныя адзецьці свае, адзенуцца ў дрыготу, сядуць на зямлю, і што часіны будуць здрыгацца а зумлявацца зь цябе.
17 І завядуць па табе пахоўную песьню, і скажуць табе: "Як загінула ты, населенае маравікамі, славутае места, дужое на мору, яно а жыхары яго, каторае палохала ўсіх жыхараў сваіх!
18 Цяпер здрыгануцца абтокі ў дзень упаду твайго, і спалохаюцца абтокі, што ў мору, ад адыходу твайго"»;
19 Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Як Я ўчыню цябе местам спусьцелым, як месты незаселеныя, узьніму глыбіні на цябе, і пакрыюць цябе вялікія воды;
20 То зьвяду цябе з тымі, што адышлі ў яму, зь людам даўнейшага часу, пасаджу цябе ў нізкія часьці зямлі, у вечныя разьвярненьні, з тымі, што адходзяць у яму, каб ты ня было населенае; і дам харашыню зямлі жывых.
21 І ўчыню цябе жахам, і ня будзеш; і будуць шукаць цябе, і ўжо ніколі ня знойдуць цябе», — агалашае Спадар СПАДАР.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Езэкіеля, 26 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.