Данііла 11 верш » Данііла 11:11 — параўнанне перакладаў.

Данііла 11 верш 11

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 11:11 / Дан 11:11

Filter: all
І раз’ятрыцца паўднёвы цар і выступіць, уступіць у бойку зь ім, царом паўночным, і выставіць вялікае войска, і аддадзена будзе войска ў рукі яго.

І раззлуецца валадар з поўдня, і вырушыць [на вайну], і будзе ваяваць з ім, з валадаром з поўначы, і [той] выставіць мноства вялікае, але мноства гэтае будзе аддадзена ў руку ягоную.

І цар з поўдня закіпіць гневам і пойдзе, каб ваяваць з ім, з царом поўначы, і выставіць ён супраць яго вельмі вялікую сілу, і вялікая гэта сіла пападзе ў яго рукі.

І ўзлуецца паўднявы кароль, і выступе, і будзе біцца зь ім, з каралём паўночным, і выставе вялікую множасьць, і множасьць будзе дана ў руку ягоную.

І разазлуецца паўдзённы кароль і выступіць і будзе змагацца з ім, з паўночным каралём і прыгатуе вялікае войска і будзе войска пярэданае ў ягоныя рукі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter