Данііла 11 верш » Данііла 11:36 — параўнанне перакладаў.

Данііла 11 верш 36

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 11:36 / Дан 11:36

Filter: all
І будзе рабіць цар той паводле свайго ўпадабаньня, і ўзьнясецца і ўзьвялічыцца вышэй за ўсякае божышча, і на Бога багоў гаварыцьме непатрэбнае і мецьме посьпех, пакуль не давершыцца гнеў: бо што наперад вызначана, тое споўніцца.

І будзе валадар рабіць [намер свой], і вывышацца, і ўзьвялічвацца па-над кожным богам паводле ўпадабаньня свайго. І супраць Бога багоў будзе гаварыць нечуваныя рэчы, і будзе мець посьпех, пакуль ня зьдзейсьніцца абурэньне, бо тое, што вызначана, станецца.

І цар будзе дзейнічаць па волі сваёй, і будзе ўзвышацца, і будзе ўзвялічвацца над усімі багамі, і супраць Бога багоў будзе гаварыць рэчы дзіўныя, і яму пашанцуе, пакуль не прыйдзе гнеў; бо што вырашана — споўніцца.

І кароль будзе дзеяць самадумам, і вывышацца, і ўзьвялічацца над кажным богам і над Богам багоў, і будзе гукаць дзіўствавае, і будзе мець дасьпех, пакуль ня зьдзеецца абурэньне, бо накававанае станецца.

І будзе рабіць кароль той паводле сваёй волі і ўзьнімецца і ўзьвялічыцца вышэй усякага бога і будзе гаварыць блюзьнерствы супроць Бога багоў і будзе мець посьпех, пакуль ня выканаецца гнеў, бо тое, што празначана — споўніцца.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter