Данііла 2 верш » Данііла 2:23 — параўнанне перакладаў.

Данііла 2 верш 23

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 2:23 / Дан 2:23

Filter: all
Слаўлю і вялічаю Цябе, Божа бацькоў маіх, што Ты даў мне мудрасьць і сілу і адкрыў мне і тое, пра што мы малілі Цябе; бо Ты адкрыў нам царовую справу».

Дзякую Табе і слаўлю Цябе, Божа бацькоў маіх, што мудрасьць і сілу Ты даў мне, а цяпер паведаміў мне тое, пра што прасілі мы ў Цябе, бо Ты паведаміў нам справу валадара».

Цябе, Божа маіх бацькоў, слаўлю і Цябе ўхваляю! Бо даў мне мужнасць і мудрасць і выявіў мне зараз тое, аб чым мы малілі Цябе, бо слова царскае выявіў нам».

Дзякую Табе й хвалю Цябе, Божа айцоў маіх, што мудрасьць і сілу даў імне і цяпер абясьціў імне, чаго прасілі мы ў Цябе, бо Ты абясьціў нам каралеўскую справу».

Слаўлю і вялічаю Цябе, Божа бацькоў маіх, што Ты дараваў мне мудрасьць і сілу і адчыніў мне тое, аб што мы Цябе прасілі, бо Ты адчыніў у начы каралеўскі сон.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter