Данііла 2 верш » Данііла 2:31 — параўнанне перакладаў.

Данііла 2 верш 31

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 2:31 / Дан 2:31

Filter: all
Табе, цару, была такая ўява: вось, нейкі вялікі ідал; вялізарны быў гэты ідал, у нязвычайным бляску стаяў ён перад табою, і страшны быў выгляд у яго.

Ты, валадару, глядзеў, і вось, адзін балван вялікі, балван вялізарны, і бляск ягоны надзвычайны. Ён стаяў перад табою, і выгляд ягоны [быў] страшны.

Ты, цару, бачыў: і вось, адна статуя вельмі вялікая, статуя гэтая, вялікая і высокая, стаяла перад табой, і выгляд яе быў страшны.

Ты, каролю, глядзеў, і вось — вялікі выразаны абраз, каторага бліск быў надзвычайны, стаяў перад табою, і выгляд ягоны быў страшны.

Табе, кароль, была такая відзеж: вось нейкая вялікая статуя, вялізарная гэта была статуя, а блыск ягоны быў значны і страшны быў ейны выгляд.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter