Данііла 2 верш » Данііла 2:40 — параўнанне перакладаў.

Данііла 2 верш 40

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 2:40 / Дан 2:40

Filter: all
А чацьвёртае царства будзе моцнае, як жалеза; бо як жалеза разьбівае і трушчыць усё, так і яно падобна да жалеза, якое ўсё зьнішчае, будзе трушчыць і нішчыць.

А чацьвёртае валадарства будзе моцнае, як жалеза; бо як жалеза ломіць і крышыць усё, і як жалеза таўчэ ўсё, так яно зломіць і скрышыць [усё].

І чацвёртае царства будзе трывалае, як жалеза; як жалеза, што ўсё крышыць і ламае на кавалкі, і як жалеза, што, разбіваючы, знішчае ды крышыць усё гэта.

А чацьвертае каралеўства будзе моцнае, як зялеза; бо, як зялеза ломе й кволе ўсе, і як зялеза мяжджуле ўсе, так будзе яно ламіць а мяжджуліць.

А чацьвёртае каралеўства будзе моцнае, як зялеза, бо як зялеза ламае і крышыць усё, гэтак і яно, падобна зялезу — паламае і пакрышыць усё.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter