Данііла 2 верш » Данііла 2:47 — параўнанне перакладаў.

Данііла 2 верш 47

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 2:47 / Дан 2:47

Filter: all
і сказаў цар Даніілу: «сапраўды ваш Бог ёсьць Бог над багамі і Валадар над царамі, Які адкрывае таямніцы, калі ты здолеў адкрыць гэтую таямніцу!»

Валадар адказаў Даніілу і сказаў: «Сапраўды, Бог ваш — Бог багоў і Гаспадар валадароў! Ён выяўляе таямніцы, бо ты змог выявіць таямніцу гэтую».

Такім чынам, звярнуўся цар да Даніэля і сказаў: «Ваш Бог ёсць сапраўды Бог багоў і Валадар цароў, Які выяўляе таямніцы, бо змог ты выявіць гэту таямніцу».

Кароль адказаў Данелю й сказаў: «Праўда, што Бог ваш — Бог багоў і Спадар каралёў, і аб’яўляе тайны, бо ты мог аб’явіць гэтую тайну».

Тады сказаў кароль Даніле: — запраўды ваш Бог ёсьць Бог багоў і Валадаром каралёў, які адчыняе тайніцы, бо ты мог выявіць гэтую тайніцу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter