Данііла 4 верш » Данііла 4:9 — параўнанне перакладаў.

Данііла 4 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 4:9 / Дан 4:9

Filter: all
Лісьце яго цудоўнае, і пладоў на ім мноства, і ежы на ім на ўсіх; пад ім знаходзіла цень палявая зьвярына, і ў гольлі яго гнездаваліся птушкі нябесныя, і ад яго кармілася ўсякая плоць.

Лісьце ягонае прыгожае, і пладоў ягоных шмат, і для ўсіх [ёсьць] ежа на ім; пад ім мелі цень зьвяры палявыя, а ў галінах ягоных жылі птушкі нябесныя, і ад яго жывілася кожнае цела.

Лісты яго — найпрыгажэйшыя, і плады яго — шчодрыя, і давала яно ежу ўсім. Пад ім жылі палявыя звяры, і на яго галінах жылі птушкі паднебныя, і з яго кармілася ўсё жывое.

Лісьцё яго харошае, і пладоў у яго шмат, і ўсім ежа на ім; пад ім мелі сьцень зьвяры палявыя, і жылі ў гольлю яго птушкі нябёсныя, і ад яго жывілася ўсялякае цела.

Галіны яго былі прыгожыя, а пладоў шмат і пожыў для ўсіх быў на ім; пад ім была цень палявому зьверу, а на ягоных галінах жылі птушкі нябесныя і ад яго кармілася ўсялякае стварэньне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter