Данііла 5 верш » Данііла 5:21 — параўнанне перакладаў.

Данііла 5 верш 21

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 5:21 / Дан 5:21

Filter: all
і адлучаны быў ад сыноў чалавечых, і сэрца яго прыпадобнілася да зьвярынага, і жыў ён зь дзікімі асламі; кармілі яго травою, як вала, і цела яго аброшана было нябеснаю расою, пакуль ён ня ўведаў, што над царствам чалавечым валадарыць Усявышні Бог і становіць над ім, каго хоча.

і ад сыноў чалавечых быў ён выгнаны, і сэрца ягонае стала падобным да зьвярынага, і з дзікімі асламі [было] жытло ягонае, кармілі яго травой, як валоў, і раса нябесная мачыла цела ягонае, пакуль ён не даведаўся, што Бог Найвышэйшы пануе над валадарствам чалавечым і ставіць над ім, каго хоча.

і быў выгнаны ён з паміж людзей, але і яго сэрца памешчана было сярод звяроў, і пражываў ён з дзікімі асламі, таксама еў ён траву, як валы, і цела яго наталялася расой з неба, аж пакуль не пазнаў, што Узвышні Бог валадарыць над царствам людзей і што Ён, каго хоча, ставіць над імі.

І ад сыноў людзкіх быў прагнаны, і сэрца ягонае зраўнавалася ізь зьверавым, і зь дзікімі асламі жыў; кармілі яго травою, як валы, і ад расы нябёснае цела ягонае мокла, пакуль ён не даведаўся, што радзе навышшы Бог каралеўства людзкое і каго хоча прызначае на яго.

і адлучаны ён быў ад сыноў чалавечых і сэрца ягонае сталася падобным зьвярынаму і жыў ён з дзікімі асламі, пасьвіўся травою, як вол, і нябесная раса крапіла ягонае цела, пакуль ён не пазнаў, што над каралеўствам чалавечым пануе найвышэйшы Бог і ўстанаўляе над ім каго хоча.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter