Асіі 10 верш » Асіі 10:5 — параўнанне перакладаў.

Асіі 10 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Асіі 10:5 / Ас 10:5

Filter: all
За цяля Бэт-Авэна затрымцяць жыхары Самарыі; заплача па ім народ, і жрацы яго, што радаваліся за яго, будуць плакаць па славе ягонай, бо яна адыдзе ад яго.

Жыхары Самарыі непакояцца пра цялятаў Бэт-Авэну, бо плача над ім народ ягоны і паганскія службіты ягоныя галосяць над славай ягонай, бо яна адыходзіць ад яго.

З-за цяляці ў Бэт-Авэне трымцець будуць жыхары Самарыіі; бо ў жалобе засмуткуе народ яе; святары тым часам радуюцца дзеля славы яго; бо скора адыдзе ад яго.

За цяляты Бет-Авену баяцца жыхары самарскія, бо люд яго заплача па ім, і сьвятарове (паганскія) яго, што цешыліся зь яго, па славе яго, бо яна адышла ад яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter