Асіі 13 верш » Асіі 13:3 — параўнанне перакладаў.

Асіі 13 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Асіі 13:3 / Ас 13:3

Filter: all
За тое яны будуць — як ранішні туман, як раса, што скора зьнікае, як мякіна, што зьвяваецца з гумна, і як дым з коміна.

Дзеля гэтага будуць яны як туман ранішні, як раса, што хутка зьнікае, як мякіна, якую вецер разносіць на току, і як дым з коміну.

Дзеля таго будуць яны падобнымі да воблакаў ранішніх і да расы ранішняй, што скора знікае, або стануцца, як мякіна з току, ветрам хапаная, ды як дым з коміна.

За тое яны будуць — як ранешні туман, і як раса, што рана чэзьне, як ўмецьце, несенае віхром із такаўні, і як дым із коміну.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter