Асіі 7 верш » Асіі 7:1 — параўнанне перакладаў.

Асіі 7 верш 1

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Асіі 7:1 / Ас 7:1

Filter: all
Калі Я лекаваў Ізраіля, адкрылася няпраўда Яфрэмава і зладзейства Самарыі; бо яны паводзяцца ілжыва; і ўваходзіць злодзей, і разбойнік рабуе на вуліцах.

Калі Я лячу Ізраіля, выяўляецца беззаконьне Эфраіма і ліхота Самарыі, бо яны ўчыняюць хлусьню, і злодзей уваходзіць [у дом], разбойнікі рабуюць на вуліцы.

Калі захацеў вылечыць Ізраэля, яўнай сталася праступнасць Эфраіма і ліхота Самарыі, бо яны дапусціліся лгарства: злодзей уваходзіць, а на дварэ рабуюць разбойнікі.

Як Я лячыў Ізраеля, тады адкрылася бяспраўе Яхрэмава, і нягоднасьць Самары; бо тарнуюць ману, і ўходзе злодзей, і народы глабаньнікаў глабаюць вонках.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter