Ёіля 1 верш » Ёіля 1:13 — параўнанне перакладаў.

Ёіля 1 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ёіля 1:13 / Ёіль 1:13

Filter: all
Аперажэцеся вярэтаю і плачце, сьвятары! галасеце, служкі алтара! увайдзеце, начуйце ў вярэтах, службіты Бога майго! бо ня стала ў доме Бога вашага хлебнага прынашэньня і паліваньня.

Падперажыцеся [зрэбніцай] і лямантуйце, сьвятары, галасіце, служыцелі ахвярніка, хадзіце, начуйце ў зрэбніцы, служыцелі Бога майго, бо затрыманыя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ў Доме Бога вашага.

Перапаяшыцеся ды плачце, святары, галасіце, слугі ахвярніка. Увайдзіце, апраніцеся ў зрэбніцу, слугі Бога майго, бо знікла з дома Бога вашага ахвяра хлебная і вадкая.

Паперажыцеся й галасіце, сьвятарове, выйце, слугі аброчнікавы, ідзіце, начуйце ў зрэбніне, слугі Бога майго, бо ўзьдзержаны хлебныя аброкі а ўзьліваньні ад дому Бога нашага.

Падпіражэцеся і плачце, сьвятары! галасеце, слугі аўтара! увайдзеце, начуйце ў мяшкох, слугі Бога майго! бо нямашака болей хлебнае і ліўнае ахвяры ў доме Бога вашага.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter