Лявіт 1 верш » Лявіт 1:5 — параўнанне перакладаў.

Лявіт 1 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лявіт 1:5 / 1:5

Filter: all
і заколе цяля прад Госпадам; а сыны Ааронавыя, сьвятары, прынясуць кроў і пакропяць крывёю з усіх бакоў на ахвярнік, які каля ўваходу ў скінію сходу;

Потым заб’е цяля перад ГОСПАДАМ, а сыны Аарона, сьвятары, ахвяруюць кроў і пакрапяць ёю кругом ахвярнік, які стаіць перад уваходам у Намёт Спатканьня;

І хай заб’е цяля перад Госпадам, а сыны Аарона, святары, хай ахвяруюць кроў яго і пакропяць кругом ахвярнік, што стаіць перад уваходам у палатку сустрэчы.

І зарэжа цялё перад СПАДАРОМ, і абракуць сынове Ааронавы, сьвятары, кроў і пакропяць крывёй ваўкола на аброчнік, каторы ля ўходу будану збору.

и зарежеть телца предъ Господем; и возмут кровь его сынове Ааронови, и вылиють около требъника, еже естъ предъ дверми Храму Сведения,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter