Амоса 2 верш » Амоса 2:7 — параўнанне перакладаў.

Амоса 2 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Амоса 2:7 / Ам 2:7

Filter: all
Прагнуць, каб пыл зямны быў на галаве ў бедных, і шлях паслухмяных скрыўляюць; нават бацька і сын ходзяць да адной жанчыны, каб няславіць сьвятое імя Маё.

Яны топчуць у пыле зямным галаву бедных, і шлях уцісканых выкрыўляюць; і мужчына, і бацька ягоны ходзяць да [адной] дзяўчыны, і гэтым зьневажаюць імя Маё сьвятое.

У пыле зямлі топчуць яны галовы бедных, а дарогу ўбогіх крывяць; а сын і бацька яго ходзяць да [той самай] дзяўчыны, каб зняважыць Маё святое імя.

Каторыя жадаюць пылу земнага на галаву бедных, а дарогу лагодных адварачаюць; і мужчына і бацька ягоны ходзяць да дзяўчыны, каб плюгавіць сьвятое імя Маё.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter