Міхея 1 верш » Міхея 1:5 — параўнанне перакладаў.

Міхея 1 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Міхея 1:5 / Міх 1:5

Filter: all
Усё гэта — за грэшнасьць Якава, за грэх дому Ізраілевага. Ад каго грэшнасьць Якава? ці не ад Самарыі? Хто зладзіў вышыні ў Юдэі? ці не Ерусалім?

За правіну Якуба [адбываецца] ўсё гэта і за грахі дому Ізраіля. Якая правіна Якуба? Ці ж не Самарыя? І якія ўзгоркі ў Юды? Ці ж не Ерусалім?

Усё гэта дзеля злачынства Якуба ды грахоў дому Ізраэля. Якое злачынства Якуба? Ці не Самарыя? І хто паставіў узгоркі ў Юдзе? Ці не Ерузалім?

За выступ Якаваў усе гэта і за грахі дому Ізраелявага. Што за выступ Якаваў? ці не Самара? І што за ўзвышшы ў Юдэі? ці не Ерузалім?

Усё гэта станецца за бязбожнасьць Якуба і за грахі Ізраільскага дому. Адуль-жа бязбожнасьць Якуба? Ці-ж не з Самарыі? Хто зрабіў вышыні ў Юдэі? Ці-ж не Ерусалім?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter