Міхея 5 верш » Міхея 5:6 — параўнанне перакладаў.

Міхея 5 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Міхея 5:6 / Міх 5:6

Filter: all
І будуць яны пасьвіць зямлю Асура мячом і зямлю Нэмврода ў самай браме яе, і вось Ён выбавіць ад Асура, калі той прыйдзе ў зямлю нашую і калі ўступіць у межы нашыя.

І яны будуць мячом пасьвіць зямлю Асура і зямлю Німрода каля ўваходаў іхніх. І Ён выратуе ад Асура, калі той прыйдзе ў зямлю нашую і калі будзе таптаць межы нашыя.

І будуць яны пасвіць зямлю Асірыі мечам і зямлю Німрода — дзідамі; і Ён вызваліць ад асірыйца, калі ён уварвецца ў край наш і калі ўвойдзе ў межы нашы.

І спустошаць зямлю Асураву мячом і зямлю Немродаву ў вуходах яе; гэтак Ён выбаве ад Асура, як гэты прыйдзе да зямлі нашае і як патопча граніцы нашы.

І будуць яны пасьвіць зямлю Асырыйскую мячом і зямлю Німрода ў граніцах іх і Ён збавіць асырыйцаў, калі тыя прыйдуць у нашую зямлю і калі ўступяць у нашыя граніцы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter