Абакума 2 верш » Абакума 2:5 — параўнанне перакладаў.

Абакума 2 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Абакума 2:5 / Аб 2:5

Filter: all
Пагардлівы чалавек, як віно, якое бродзіць, не супакойваецца, так што пашырае душу сваю як пекла, і як сьмерць ён ненасытны, і зьбірае да сябе ўсе народы і захопвае сабе ўсе плямёны.

І, як віно здрадлівае, чалавек пыхлівы, і ён ня мае супакою, ён разьзяўляе, як апраметную, душу сваю, і ён, як сьмерць, не насыціцца, але зьбірае да сябе ўсе народы і зграмаджвае да сябе ўсе плямёны».

І вось, багацці зводзяць чалавека пыхлівага, і не дойдзе ён да канца; ён разяўляе горла сваё, як апраметную, ды, як смерць, ніколі ён не заспакоены: і сцягвае ён да сябе ўсе народы, і ўсіх людзей збірае да сябе.

І вось, як ізрадлівае віно, горды муж ня стыкаецца дома, ён расшырае, як шэоль, душу сваю, і ён, як сьмерць, не насыціцца, але зьбірае да сябе ўсі народы і загартае ўсі люды да сябе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter