Захарыі 6 верш » Захарыі 6:1 — параўнанне перакладаў.

Захарыі 6 верш 1

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Захарыі 6:1 / Зах 6:1

Filter: all
І зноў узьвёў я вочы мае, і бачу: вось, чатыры калясьніцы выходзяць зь цясьніны паміж дзьвюма горамі; і горы тыя былі — горы медныя.

І я павярнуўся, і ўзьняў вочы мае, і глядзеў, і вось, чатыры калясьніцы выяжджаюць паміж двух гор; і горы тыя — горы мядзяныя.

І зноў падняў я вочы свае і паглядзеў, і вось, чатыры калясніцы, выходзячыя з паміж дзвюх гор; і горы былі медныя.

І абярнуўся я, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і вось, чацьвёра цялежак выяжджаюць з памеж дзьвюх гор; і горы тыя — горы мядзяныя.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter