Другі закон 31 верш » Другі закон 31:12 — параўнанне перакладаў.

Другі закон 31 верш 12

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Другі закон 31:12 / 31:12

Filter: all
зьбяры народ, мужчын і жанчын і дзяцей і прыхадняў тваіх, якія будуць у селішчах тваіх, каб яны слухалі і вучыліся і каб баяліся Госпада, Бога вашага, і стараліся выконваць усе словы закона гэтага;

Зьбяры народ, мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і прыхадняў тваіх, якія ў брамах тваіх, каб яны пачулі і навучыліся баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, і захоўвалі, і выконвалі ўсе словы Закону гэтага.

збяры ўвесь народ, мужчын і жанчын, дзяцей і чужынцаў, якія пражываюць у брамах тваіх, каб яны слухалі і вучыліся ды каб баяліся Госпада, Бога вашага, і бераглі, і спаўнялі ўсе словы гэтага закону.

Зьбяры люд, мужчынаў а жанкі а дзецянаты а чужаземца свайго, каторы ў брамах тваіх, каб яны слухалі; і каб яны вучыліся, і каб баяліся СПАДАРА, Бога вашага, і рупіліся паўніць усі словы Права гэтага.

мужи и жены, и дети, и пришельци, еже с вами суть. И послухавши, да навчатся боятися Господа Бога и сохранят и наполнят вся заповеди закона сего.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter