Ісуса сына Нава 11 верш » Ісуса сына Нава 11:8 — параўнанне перакладаў.

Ісуса сына Нава 11 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісуса сына Нава 11:8 / 11:8

Filter: all
І аддаў іх Гасподзь у рукі Ізраільцянам, і пабілі яны іх, і гналіся за імі да Сідона вялікага і да Місрэфот-Маіма і да даліны Міцфы на ўсход, і перабілі іх, так што нікога зь іх не засталося, хто ацалеў бы.

І аддаў іх ГОСПАД у рукі Ізраіля, і ён разьбіў іх, і гнаўся за імі аж да Вялікага Сідону і Місрэфот-Маіму і аж да даліны Міцпа на ўсходзе, і забівалі іх, і не пакінулі ў іх рэшткаў.

І аддаў іх Госпад у рукі Ізраэля; ён разбіў іх і гнаўся за імі аж да вялікага Сідона і Мацэрэфота на захадзе і аж да даліны Міцпы на ўсходзе. Так забіваў усіх, што не застаўся ніводзін з іх;

І аддаў іх СПАДАР у руку Ізраеля, і зразілі яны іх, і гналіся за імі аж да Сыдону Вялікага, і аж да Місрэфоф-Маіму, і аж да даліны Міцпы на ўсход, і перабілі іх, так што зь іх не засталося астачы.

И предалъ естъ их Господь Богъ в руце людемъ Ізраилевым, ониже поразивши их и гонили е даже до Сидона великаго, и даже к водамъ Масрефот, и даже до поля Масфы, еже естъ къ выходу солнца страны тое. И побилъ ест всехъ, и ни единаго от нихъ не живилъ,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter