Ісуса сына Нава 3 верш » Ісуса сына Нава 3:13 — параўнанне перакладаў.

Ісуса сына Нава 3 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісуса сына Нава 3:13 / 3:13

Filter: all
І як толькі ступакі ног сьвятароў, што нясуць каўчэг Госпада, Уладара ўсёй зямлі, ступяць у ваду Ярдана, вада Ярданская высахне, а вада, якая цячэ зьверху, спыніцца сьцяною.

Як толькі стопы ног сьвятароў, што нясуць Каўчэг ГОСПАДА, Госпада ўсёй зямлі, будуць у водах Ярдану, воды разьдзеляцца, і тыя, што цякуць з гор, стануць сьцяною».

і, як толькі святары, якія нясуць у водах Ярдана каўчэг Госпада, Бога ўсёй зямлі, пакінуць сляды ног сваіх, воды, якія цякуць унізе, сыйдуць, а тыя, што цякуць з гор, стануць адзінаю сцяною».

І станецца, што як супачынуць ступы ног сьвятароў, што панясуць скрыню СПАДАРА, Спадара ўсяе зямлі, у вадзе Ёрдану, вада ёрданская запыніцца, вада, што цячэць зьверху, і стане адным валам».

и будеть, егда жерци, иже несуть Кивотъ Завета Господа, Бога Ізраилева и всея земли, стануть у воде Іорданской, вода, иже нанизу естъ, сплынеть доловъ и не будеть, вода пакъ, иже зверху течеть, у водномъe собрании станеть».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter