Ісуса сына Нава 3 верш » Ісуса сына Нава 3:4 — параўнанне перакладаў.

Ісуса сына Нава 3 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісуса сына Нава 3:4 / 3:4

Filter: all
адлегласьць паміж вамі і ім павінна быць да дзьвюх тысяч локцяў мераю; не падыходзьце да яго блізка, каб уведаць вам шлях, якім вам ісьці; бо вы не хадзілі гэтым шляхам ні ўчора, ні заўчора.

Няхай паміж вамі і Каўчэгам будзе прастора каля двух тысячаў локцяў, і не набліжайцеся да яго, каб вы ведалі, якім шляхам ісьці, бо раней вы гэтым шляхам не хадзілі».

Хай паміж вамі і каўчэгам будзе прастора каля двух тысяч локцяў, і не набліжайцеся да яго, каб вы ведалі, якою дарогаю ісці, бо раней вы гэтаю дарогай не хадзілі».

Воддаль, адылі, меж вас і яе будзе каля дзьвюх тысячаў локцяў мераю; не падходзьце да яе блізка, каб ведаць вам дарогу, па каторай ісьці вам, бо вы не хадзілі гэтаю дарогаю ані ўчорах, ані заўчора».

И да будеть розделение межи вами и Кивотомъ Господьнимъ вдолжъ якобы два тысеща ступневъ, абы есте толико могли здалека видети Кивотъ Господень и знати путь, имже имаете ити за Кивотомъ Господьнимъ, понеже тымъ путемъ есте первей не ходили. И гледите, да не приближитеся къ Кивоту».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter